6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З-за адмены XXVII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" грашовыя сродкі за набытыя білеты на фестывальныя фільмы, а таксама на цырымоніі адкрыцця і закрыцця кінафестывалю вяртаюцца з сённяшняга дня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве культуры.
Неабходна звяртацца ў касы кінатэатраў, у якіх набываліся білеты, або да электроннага анлайн-сэрвісу па продажы білетаў (калі білет набываўся праз аператараў Ticketpro, Kvitki, Bileti, Kassy і інш.).
Грашовыя сродкі вяртаюцца ў поўным аб'ёме і ў тым выглядзе, у якім былі ўнесены пакупніком.