29 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мемарыяльны комплекс "Хатынь" у 2023 годзе наведалі больш за 500 тыс. чалавек. Аб гэтым расказала начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама Ала Шахоцька на падагульняючай калегіі.
Важнай падзеяй 2023 года стала адкрыццё да 80-годдзя Хатынскай трагедыі ў мемарыяльным комплексе "Хатынь" пастаяннай экспазіцыі новага музея памяці ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. За мінулы год ДМК "Хатынь" наведалі 525,6 тыс. чалавек, што склала 185 працэнтаў да ўзроўню 2022 года. Рост колькасці турыстаў звязаны непасрэдна з адкрыццём унікальнага музея", - адзначыла Ала Шахоцька.
Таксама, паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення, вынікам шматгадовай працы супрацоўнікаў ДУ "Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе" стала адкрыццё ў маі 2023 года экспазіцыйнага аб'екта - "Музей беларускай маляванкі". У ім пабывалі больш за 101 тыс. чалавек.