28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія грацыі заваявалі 8 узнагарод на турніры серыі Гран-пры па мастацкай гімнастыцы ў Францыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Лідар беларускай зборнай Меліціна Станюта стала ўладальніцай бронзы ў мнагабор'і, набраўшы 73,917 бала. Яшчэ адна беларуска Кацярына Галкіна заняла 6-е месца (71,650 бала). У актыве Меліціны Станюты серабро ў практыкаваннях са стужкай, а таксама тры бронзы - у фіналах практыкаванняў з абручом, мячом і булавамі.
У групавых практыкаваннях зборная Беларусі, у складзе якой выступалі Марыя Кадобіна, Ганна Дудзянкова, Валерыя Пішчэліна, Марыя Кацяк, Ксенія Чалдышкіна і Арына Цыцыліна, стала сярэбраным прызёрам у мнагабор'і. Беларуская каманда таксама заваявала золата і серабро ў фіналах групавых практыкаванняў у асобных відах праграмы.
Наступным турнірам, на якім выступяць беларускія "мастачкі", будзе этап Кубка свету ў Італіі (1-3 красавіка).