15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладыя спевакі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі атрымалі ўзнагароды на двух прэстыжных міжнародных конкурсах, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.
Так, на ХХІІІ Міжнародным конкурсе вакалістаў імя Феруча Тальявіні, які прайшоў у Аўстрыі (г. Дойтчландсберг), другое месца ў катэгорыі да 33-х гадоў і спецыяльны прыз "Лепшы тэнар" атрымаў саліст беларускага Вялікага тэатра Павел Пятроў.
На конкурсе маладых оперных спевакоў імя Клаўдзіі Таеў, які прайшоў у Эстоніі (г. Пярну), сапрана Маргарыта Ляўчук удастоілася Прыза глядацкіх сімпатый.