9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч заняў чацвёртае месца на Югорскім марафоне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У спаборніцтвах, якія прайшлі ў Ханты-Мансійску, беларус фінішаваў у групе лідараў і ўсяго тры секунды ўступіў пераможцу Аляксандру Бальшунову (Расія) - 1 гадз 56 хв 29 сек. Другое месца заняў расіянін Рауль Шакірзянаў, бронзавым прызёрам марафону стаў яго суайчыннік Аляксандр Лягкоў.
Пасля завяршэння выступлення Сяргей Далідовіч у сацсетках пракаменціраваў вынікі старту. "Яшчэ адна гонка завершана - прыехаў чацвёртым. Дакладней, прафесійная кар'ера закончана. Прыемна завяршыць у такой кампаніі моцных спартсменаў. Эмоцый пакуль няма, але прыйдуць потым", - адзначыў беларускі лыжнік.
Сяргей Далідовіч за сваю прафесійную кар'еру прыняў удзел у сямі Алімпійскіх гульнях і на 12 чэмпіянатах свету.