26 красавіка, Ельск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку сёння ў час фінальнага канцэрта творчага марафону "Адраджэнне" ў Ельску ўручылі неглюбскі ручнік-абярэг "Кола жыцця" ў гонар гадавіны на Чарнобыльскай АЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Унікальны ручнік быў створаны ткачыхамі з вёскі Неглюбка Гомельскай вобласці і сімвалізуе 30 гадоў, якія мінулі з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Уручаючы выраб Прэзідэнту, адна з ткачых папрасіла кіраўніка дзяржавы захоўваць ручнік у Палацы Незалежнасці, каб ён аберагаў краіну ад войнаў і катастроф.
У 1977 годзе Гомельская фабрыка мастацкіх вырабаў адкрыла ў вёсцы Неглюбка ткацкі цэх. Вытканыя тут вырабы выстаўляліся на выстаўках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў многіх краінах свету, у тым ліку ў ЗША, Канадзе, Бельгіі, Францыі і Японіі.