9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з журналістамі ў тэлестудыі Белтэлерадыёкампаніі. Адпаведная інфармацыя размешчана ў акаўнтах Агенцтва тэлевізійных навін у сацыяльных сетках, паведамляе БЕЛТА.
"Інтэрв'ю - адно на мільён! Задай сваё пытанне самаму галоўнаму чалавеку краіны. Упершыню за доўгі час Прэзідэнт Беларусі сустрэнецца з журналістамі ў інфармацыйным эпіцэнтры краіны - у тэлестудыі на Макаёнка, 9", - гаворыцца ў паведамленні.
У ім таксама адзначаецца, што ў інтэрнэт-карыстальнікаў ёсць унікальная магчымасць перадаць сваё пытанне Аляксандру Лукашэнку. Прысылаць іх можна на паштовую скрыню voprosnomer1@tvr.by. Беларускі лідар у рамках сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ адкажа на самыя арыгінальныя пытанні.