28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 лістапада ўручыў ордэн Пашаны першаму намесніку прэм'ер-міністра Азербайджана Ягубу Эюбаву і старшыні наглядальнага савета вытворчага аб'яднання "Гянджынскі аўтамабільны завод" Ханлару Фаціеву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Высокай узнагароды яны ўдастоены за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне і развіццё гандлёва-эканамічных адносін паміж Беларуссю і Азербайджанам.
У Беларусі з афіцыйным візітам знаходзіўся Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. 28 лістапада ў Мінску ён правёў перагаворы ў вузкім і пашыраным складах з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам. Прэзідэнты падпісалі сумесную дэкларацыю, у якой заявілі аб намеры ўсяляк нарошчваць дасягнуты высокі ўзровень беларуска-азербайджанскіх адносін.