29 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе Казахстану аднавіць правядзенне Дзён культуры. Аб гэтым ён заявіў сёння на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Важна, каб дух дружбы і ўзаемапавагі паміж народамі, які дастаўся нам у спадчыну ад Савецкага Саюза, падтрымліваўся і перадаваўся маладому пакаленню. Прапаную аднавіць правядзенне Дзён культуры. Гэта будзе садзейнічаць збліжэнню нашых грамадзян, папулярызацыі традыцый, дасягненняў і гістарычнай спадчыны", - сказаў Прэзідэнт.
Ён заявіў аб намеры і далей актыўна падтрымліваць кантакты ў сферах адукацыі, культуры, аховы здароўя. "Нашы краіны могуць па праву ганарыцца вынікамі ўзаемадзеяння ў гуманітарнай сферы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Рэалізаваны ўнікальны на постсавецкай прасторы праект па стварэнні навукова-адукацыйнага кансорцыума паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі і НДІ Беларусі і Казахстана, які аб'ядноўвае больш за 40 удзельнікаў. У Беларусі вучацца звыш 500 казахстанскіх грамадзян.
Высокімі тэмпамі развіваецца таксама супрацоўніцтва ў медыцынскай галіне. "Дарэчы, першыя аперацыі па трансплантацыі печані дарослым і дзецям у Казахстане былі выкананы з прыцягненнем беларускіх спецыялістаў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.