30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Тэатр-студыя кінаакцёра рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" з 35-годдзем творчай дзейнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Высокі прафесійны ўзровень і патрабавальнасць да фарміравання рэпертуару дазволілі вам стварыць шэраг яркіх спектакляў, якія выклікаюць цікавасць шматлікіх гледачоў", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што калектыў і ў далейшым будзе радаваць паклоннікаў новымі пастаноўкамі, якія папоўняць скарбніцу айчыннага тэатральнага мастацтва.