4 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Ілью Рэзніка з 80-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Вас па праву называюць адным з самых вядомых паэтаў-песеннікаў сучаснасці, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - За гады актыўнай і плённай дзейнасці Вы стварылі вялікую колькасць яркіх і незабыўных твораў, дасягнулі вяршынь прафесійнага майстэрства. Песні, напісаныя на Вашы вершы, напоўнены цеплынёй і шчырымі пачуццямі. Яны сталі класікай савецкай і расійскай эстрады".
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што талент, шматгранны вопыт артыста і ў далейшым будуць служыць узбагачэнню культур дзвюх краін, а адданасць любімай справе - прыкладам для многіх пакаленняў.