13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла са светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Вялікдзень з’яўляецца ўвасабленнем шчырага імкнення людзей да адкрыцця, духоўнага абнаўлення, якія так неабходны ў сучасным грамадстве. Упэўнены, што гэта свята будзе садзейнічаць далейшаму збліжэнню людзей, умацаванню міру і згоды паміж народамі", - гаворыцца ў віншаванні.