13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды Беларусі па скачках на батуце Уладзіслава Ганчарова і Алега Рабцава з заваяваннем залатога медаля на чэмпіянаце свету ў Санкт-Пецярбургу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Вы прадэманстравалі складаную праграму, праявіўшы ўзорнае ўзаемаразуменне і зладжанасць пры выкананні кожнага элемента. Гэта паказчык вашай вялікай працавітасці і якаснай работы трэнерскага штаба. Перакананы, што беларускія батутысты здольныя і далей радаваць нашых балельшчыкаў высокімі вынікамі на важнейшых міжнародных стартах", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў спартсменам і ўсёй камандзе моцнага здароўя, упэўненасці ў сваіх сілах і новых перамог.