16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Аляксандра Малініна з 60-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Любоў шматлікіх паклоннікаў у Расіі і за яе межамі, прызнанне высокага выканальніцкага майстэрства ў прафесійным асяроддзі - заслужаная ўзнагарода за Ваш яркі талент і ўнікальную манеру выканання. Вы стварылі мноства музычных твораў, якія пакарылі слухачоў энергіяй, аптымізмам і сапраўдным гуманізмам", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што пранікнёная, шчырая творчасць народнага артыста Расіі і ў далейшым будзе радаваць публіку, садзейнічаць умацаванню культурных сувязей паміж народамі Беларусі і Расіі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Аляксандру Малініну добрага здароўя, шчасця, поспехаў у рэалізацыі ўсіх планаў і пачынанняў.