6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Станіслава Любшына з 85-годдзем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"За гады актыўнай і плённай дзейнасці вы стварылі галерэю незабыўных вобразаў, якія сталі класікай савецкага і расійскага кінематографа. Высокае прафесійнае майстэрства дазволіла вам сыграць ролі, якія пакарылі сэрцы мільёнаў гледачоў розных пакаленняў", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на беларускай зямлі Станіслава Любшына цэняць як цудоўнага акцёра, творчасць якога з'яўляецца яркай старонкай у гісторыі сучаснага мастацтва, садзейнічае пашырэнню і ўзбагачэнню культурных сувязей паміж народамі Беларусі і Расіі.