22 сакавіка, Тбілісі /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падарыў Прэзідэнту Грузіі Георгію Маргвелашвілі малагабарытны трактар BELARUS-152, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Уручэнне падарунка адбылося пасля прыёму ад імя грузінскага лідара ў гонар Прэзідэнта Беларусі.
Як вядома, Прэзідэнт Грузіі займаецца сельскай гаспадаркай на сваім прысядзібным участку, мае сад і агарод. Ён нават размяшчаў у сацыяльнай сетцы фотасправаздачу аб тым, як з насення беларускай бульбы атрымаў нядрэнны ўраджай.
Малагабарытны трактар BELARUS-152 прызначаны для выканання розных сельскагаспадарчых работ з навяснымі, прычапнымі машынамі і прыладамі, а таксама работ у камунальнай гаспадарцы і прамысловасці.