19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам, арганізатарам і гасцям рэспубліканскіх фінальных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта свята дзіцячага хакея, якое набірае ў Беларусі ўсё большую папулярнасць, адбудзецца ўжо дваццаць другі раз. "Яно дае юным спартсменам магчымасць праявіць свае лепшыя якасці: сілу, спрыт і вытрымку", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што, паспяхова пераадолеўшы адборачныя этапы, у фінале рэспубліканскага турніру прымаюць удзел хакейныя дружыны з усіх рэгіёнаў краіны. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што на гэтых спаборніцтвах яны пакажуць сябе згуртаванымі камандамі, нацэленымі толькі на перамогу.