12 верасня, Нью-Дэлі /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Нью-Дэлі наведаў мемарыял "Радж Гхат", дзе ўсклаў вянок да манумента Махатмы Гандзі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Мемарыял "Радж Гхат" - месца, шануемае ўсімі жыхарамі Індыі. Тут быў крэміраваны Махатма Гандзі - індыйскі палітычны і грамадскі дзеяч.
Усе замежныя дэлегацыі і іх кіраўнікі наведваюць гэты комплекс.