17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На літаратурна-музычнае свята "Кушлянскі фэст" на базе музея-сядзібы Францішка Багушэвіча "Кушляны" запрашае Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.
"У праграме экскурсіі па музеі-сядзібе "Кушляны", літаратурны квіз, сустрэчы з літаратарамі Віктарам Шніпам і Інай Фраловай, майстар-класы, інтэрактыўная пляцоўка "Пуцявінамі роднага слова", народны тэатр лялек "Батлейка" і шмат іншага", - адзначылі ў музеі. Таксама гасцей фэсту чакаюць ласункі, чай з лячэбных траў і сувеніры.
Свята "Кушлянскі фэст" праводзіцца штогод у гонар паэта Беларусі Францішка Багушэвіча. Фэст пройдзе 18 чэрвеня з 11.00 да 15.00. Уваход свабодны.