27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Ілья Івашка ўпершыню ў кар'еры падняўся на 45-е месца ў рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Перад выступленнем на турніры ў Нур-Султане Ілья Івашка знаходзіўся на 53-й пазіцыі, а пасля выхаду ў паўфінал спаборніцтваў у казахстанскай сталіцы перамясціўся на 8 пазіцый уверх, маючы ў сваім актыве 1370 ачкоў. Ягор Герасімаў пакінуў першую сотню, апусціўшыся на 112-ы радок (709 ачкоў).
1. Новак Джокавіч (Сербія) - 12 133 ачкі;
2. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 10 575;
3. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 8350;
4. Аляксандр Звераў (Германія) - 7760;
5. Андрэй Рублёў (Расія) - 6130;
6. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 5815;
7. Матэа Берэціні (Італія) - 5173;
8. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 4995;
9. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 3765;
10. Каспер Рууд (Нарвегія) - 3440.
У рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) беларуска Арына Сабаленка па-ранейшаму на другой пазіцыі. Вікторыя Азаранка займае 34-е месца (1801 ачко), Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 106-м радку (740), Вольга Гаварцова на 136-м месцы (555).
1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 9726 ачкоў;
2. Арына Сабаленка (Беларусь) - 7005;
3. Караліна Плішкава (Чэхія) - 5265;
4. Іга Свёнтэк (Польшча) - 4756;
5. Барбара Крэйчыкава (Чэхія) - 4668;
6. Эліна Світоліна (Украіна) - 4491;
7. Наомі Осака (Японія) - 4326;
8. Сафія Кенін (ЗША) - 4309;
9. Гарбінье Мугуруса (Іспанія) - 4135;
10. Марыя Сакары (Грэцыя) - 3995.