7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць турыстаў, якія адпачывалі ў аграсядзібах у 2022 годзе, склала амаль 500 тыс. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі "Адпачынак-2023 у Беларусі. Асноўныя трэнды вясенне-летняга турыстычнага сезона" намеснік міністра спорту і турызму Алег Андрэйчык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Аграэкатурызм - гэта візітная картка нашай краіны. У Беларусі налічваецца больш за 3 тыс. аграсядзіб. У мінулым годзе на аб'ектах агратурызму адпачылі амаль 500 тыс. чалавек. Думаю, што ў бягучым годзе гэта лічба не зменшыцца. Больш таго, мы цяпер бачым, што госці з Расійскай Федэрацыі актыўна выказваюць цікавасць да нашага турызму ў вёсцы. Таму гэты напрамак будзе развівацца", - падкрэсліў Алег Андрэйчык.
Паводле яго слоў, у бягучым годзе міністэрства актыўна папулярызуе каляндар падзейных мерапрыемстваў, якія праводзяцца на базе аграсядзіб, у вёсцы. "Гэты каляндар пастаянна дапаўняецца", - адзначыў намеснік міністра.