16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шматтомныя факсімільныя выданні "Кніжная спадчына Францыска Скарыны" перададзены Нацыянальнай цэнтральнай бібліятэцы Рыма і Ватыканскай апостальскай бібліятэцы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Ва ўрачыстай цырымоніі перадачы выданняў прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Італіі Аляксандр Гур'янаў, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.
У дар Нацыянальнай цэнтральнай бібліятэцы Рыма таксама перададзена калекцыя беларускіх кніг па міжнародным праекце "Беларусь сёння".