15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кніга спачуванняў у сувязі з тэрактам у Ніцы адкрыта ў пасольстве Францыі ў Беларусі, гаворыцца на афіцыйным сайце дыппрадстаўніцтва, паведамляе БЕЛТА.
Кніга спачуванняў адкрыта, пачынаючы з пятніцы 15 ліпеня з 11.00 да 15.30 і ў панядзелак 18 ліпеня з 10.00 да 17.30.
У пасольстве рэкамендуюць грамадзянам, якія хочуць пакінуць словы спачування французскаму народу, пісаць на агульны электронны адрас дыппрадстаўніцтва: webmestre.by@diplomatie.gouv.fr. Пасольства, якое працуе ў рэжыме плана "Віжыпірат", не мае дазволу прымаць вялікую колькасць наведвальнікаў.
Усе прынесеныя ў пісьмовым выглядзе спачуванні, запісаныя ў кнізе і атрыманыя па электроннай пошце, будуць перададзены французскім уладам, гаворыцца ў паведамленні.