17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства інфармацыі дэманструе стэнд "Кнігі Рэспублікі Беларусь" на ІІ Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праходзіць у Сочы, паведамілі БЕЛТА ў ведамстве.
На стэндзе можна ўбачыць лепшыя выданні, у тым ліку кнігі-фотаальбомы "Беларусь замкавая" (удастоена Гран-пры ХII Міжнароднага конкурсу "Мастацтва кнігі" дзяржаў - удзельніц СНД), "Запавет нашчадкам" з мастацкімі работамі былых франтавікоў, народных мастакоў Беларусі.
З экспазіцыяй стэнда азнаёміліся старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч і старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціна Мацвіенка.
Міністр інфармацыі Лілія Ананіч уручыла Валянціне Мацвіенка кнігу "Беларусы Масквы. XVII стагоддзе". Гэта выданне з'яўляецца сумесным праектам выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі" і ўрада Масквы і ўяўляе сабой унікальную рарытэтную калекцыю твораў, створаных у Маскве ў XVII стагоддзі беларускімі майстрамі.