6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXVII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 6 па 13 лістапада. Такая інфармацыя размешчана на сайце кінафоруму, паведамляе БЕЛТА.
Фестываль плануецца правесці ў афлайн-фармаце з паказамі кіно на вялікім экране, лекцыямі, сустрэчамі, урачыстымі цырымоніямі, жывымі і шчырымі стасункамі паміж прафесіяналамі індустрыі і аматарамі кіно. Арганізатары адзначаюць, што з улікам эпідсітуацыі будзе зроблена ўсё магчымае для арганізацыі камфортных і бяспечных сустрэч з гледачамі.
Заснавальнікамі форуму выступаюць Міністэрства культуры, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускага саюза кінематаграфістаў. Арганізатар - цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн".