15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Бельгіі Аляксандр Міхневіч прыняў удзел ва ўрачыстым прыёме з нагоды Новага года ў Каралеўскім палацы ў Бруселі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў беларускай дыпмісіі.
Аляксандр Міхневіч у час мерапрыемства паразмаўляў з каралевай Бельгіі Мацільдай, якая мае роднасныя сувязі з дынастыяй Сапегаў. Яна выказала зацікаўленасць у наведванні Беларусі.
"Бакі таксама абмеркавалі пытанні беларуска-бельгійскага супрацоўніцтва", - дадалі ў дыпмісіі.