4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Традыцыйны канцэрт да Дня Перамогі пройдзе ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ўстановы.
Канцэртная праграма адбудзецца перад экспазіцыйнай аранжарэяй пад гукі духавога аркестра МНС, а заслужаны аматарскі калектыў "Неруш" азнаёміць наведвальнікаў з незвычайнымі нотамі фолк-музыкі. Запрошаны калектыў "Стылягі" ўразіць гасцей музычна-танцавальным рэтрасюрпрызам, пасля якога ніхто не застанецца абыякавым.
Гледачоў чакае наведванне ваенна-палявога кінатэатра, дзе пакажуць тэматычны ваенны дакументальны фільм. Акрамя таго, любы жадаючы зможа прыняць удзел у майстар-класе па роспісе драўляных нарыхтовак і развіць навыкі работы акрылавымі фарбамі. Індывідуальны і непаўторны сувенір, выраблены сваімі рукамі, можна будзе забраць з сабой.
Мерапрыемства пачнецца ў 13.00.