5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманды Беларусі і Расіі захавалі лідарства ў папярэдніх групах А і В ХI Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі пасля перамог над сапернікамі ў першы дзень спаборніцтваў 4 студзеня, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У групе А (мінскі Палац спорту) каманда Беларусі нанесла паражэнне сапернікам з Славакіі - 5:1, а дружыны Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў (ААЭ) і Швейцарыі згулялі ўнічыю - 6:6.
Турнірнае становішча ў падгрупе А:
1. Беларусь - 2 ачкі (1 матч; розніца шайбаў - 5-1),
2. ААЭ - 1 (1; 6-6),
3. Швейцарыя - 1 (1; 6-6)
4. Славакія - 0 (1; 1-5).
У падгрупе В (малая арэна "Чыжоўка-Арэны") сустрэчы першага тура прынеслі наступныя вынікі: Германія - Латвія - 5:5, Расія - Фінляндыя - 5:4.
Турнірнае становішча ў падгрупе В:
1. Расія - 2 (1; 5-4);
2. Германія - 1 (1; 5-5);
3. Латвія - 1 (1; 5-5);
4. Фінляндыя - 0 (1; 4-5).
Форвард каманды Швейцарыі Карнэль Прынц, які набраў 4 (2+2) ачкі па сістэме "гол+пас" у першы гульнявы дзень Каляднага турніру, узначаліў спіс бамбардзіраў. Па 3 (2+1) балы на рахунку Сяргея Пігулеўскага (ААЭ) і Мануэля Чэліа (Швейцарыя). 17 хакеістаў маюць на сваім рахунку па 2 балы. Усяго рэзультатыўнымі дзеяннямі ўжо вызначыліся 65 удзельнікаў спаборніцтваў.
5 студзеня на ХI Калядным турніры адбудуцца наступныя сустрэчы:
група А (Палац спорту) - Славакія - Швейцарыя (пачатак у 14.00), Беларусь - ААЭ (19.00);
група В ("Чыжоўка-Арэна") - Фінляндыя - Латвія (16.00), Расія - Германія (19.00).
На папярэднім этапе турніру каманды згуляюць у двух квартэтах, пасля чаго дружыны, якія занялі ў сваіх групах другія месцы, сустрэнуцца ў матчы за бронзу. Пераможцы груп папярэдняга этапу паспаборнічаюць у фінальным паядынку.
Мінулыя гады пераможцам Каляднага міжнароднага турніру восем разоў станавілася каманда Прэзідэнта Беларусі (у 2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013 і 2014 гадах). Двойчы поспех святкавала расійская дружына, якая ў 2007 і 2011 гадах адолела ў фінале беларусаў.
Арганізатарамі цяперашніх спаборніцтваў выступаюць Міністэрства спорту і турызму, ФХРБ, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Прэзідэнцкі спартыўны клуб. Партнёры турніру - кампаніі "Вэлком", "Чысты бераг", "Беларуская калійная кампанія", "Белнафтахім" і ААБ "Беларусбанк". Інфармацыйны партнёр - Белтэлерадыёкампанія.