29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманда з Беларусі заваявала першае месца на міжнародным спаборніцтве па робататэхніцы FIRST Global Challenge 2019 у Дубаі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт конкурсу.
Усяго ў турніры ўдзельнічала 189 каманд. Беларусь прадстаўлялі двое школьнікаў і трое студэнтаў.
FIRST Global Challenge - штогадовае міжнароднае спаборніцтва па робататэхніцы. Яго арганізатарам выступае асацыяцыя International First Committee Association. У гэтым годзе конкурс называўся Ocean Opportunities. Перад удзельнікамі стаяла задача - ачысціць акіян ад забруджвальных рэчываў.