Зіма ў Беларусі
Калі: 15 чэрвеня 2017 года – чэрвень 2018 года
Дзе: Мінск, парк імя Чалюскінцаў
Калі: 9 верасня – 10 снежня
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі
Даведацца больш
Калі: 15 верасня 2017 – 10 студзеня 2018 года
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі
Калі: 30 верасня – 15 снежня
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк
Легендарны харэаграфічны калектыў з больш як паўвекавой гісторыяй, лаўрэат прэмій "Залатая маска" і "Залаты сафіт" – Санкт-Пецярбургскі акадэмчны тэатр балета – заснаваны выдатным балетмайстрам ХХ стагоддзя Леанідам Якабсонам. Менавіта ён, майстар мініяцюры, харэограф-імправізатар і паслядоўнік знакамітага рэфарматара Міхаіла Фокіна, стаў ініцыятарам вяртання ў балетны тэатр танцавальнай пластыкі, пашырыўшы яе стылявыя і жанравыя магчымасці. Сёння балетная трупа ў лепшых традыцыях рускай школы прадаўжае аднаўляць і паказваць у розных краінах як шэдэўры сусветнай класікі, так і аўтарскія мініяцюры свайго майстра. На мінскай сцэне напярэдадні зімовага сезона артысты прадставяць, бадай што, самыя рамантычныя і маляўнічыя спектаклі свайго рэпертуару, якія ўвайшлі ў залаты фонд сусветнай класікі – балеты "Спячая прыгажуня" і "Жызэль".
Балет "Жызэль" – 1 снежня, Мінск, Палац Рэспублікі.
Унікальная выстава, прысвечаная культурнай спадчыне Вялікага стэпавага пояса Еўразіі ранняга жалезнага веку, разгорнецца ў зале Усходу Нацыянальнага мастацкага музея – буйнейшай скарбніцы Беларусі. Экспазіцыю "Мастацтва намадаў Вялікага стэпу" – а гэта каля 150 старажытных артэфактаў VII–III стагоддзяў да нашай эры – беларускія знатакі ўбачаць першымі ў рамках міжнароднага праекта "Шэсце Залатога чалавека па музеях свету". Асаблівай увагі заслугоўваюць арыгінальныя элементы касцюма з грабніцы сакскага цара, адкрытай у 1969 годзе ў час экспедыцыі пад Алматы вядомага археолага Кемаля Акішава. Усяго ж у пахавальнай камеры "залатога чалавека", а цяпер – аднаго з сімвалаў Казахстана, вучоныя знайшлі 4800 упрыгажэнняў, што па багацці ўбрання ўступае толькі грабніцы фараона Тутанхамона...
Калі: 2 – 28 снежня
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі
Праект "Міжнародны джаз у Мінску" завершыць музычны сезон-2017 канцэртам сучасных нью-ёркскіх зорак – вядомага калектыву Ark Ovrutski New York Quartet, які прадставіць новую праграму "On The Way" пры ўдзеле ўладальніка прэміі "Грэмі", саксафаніста, кампазітара і аранжыроўшчыка Майрана Уолдэна. Гісторыя яго поспеху пачалася яшчэ ў 12-гадовым узросце ў Нью-Ёрку, дзе Уолдэн вучыўся ў Гарлемскай школе мастацтваў і наведваў урокі легендарных Юсефа Лаціфа і Дональда Бёрда. Сёння ў творчым багажы – 10 аўтарскіх альбомаў і 31 пласцінка, запісаная сумесна з сусветнымі зоркамі джаза, сярод якіх Нэт Эдэрлі, Джон Хендрыкс, Джымі Коб, Уінтан Марсаліс, Джо Уільямс, Сэсіл Пэйн.
Калі, дзе:
2 снежня – Гомель, Палац культуры чыгуначнікаў
3 снежня – Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія, Вялікая зала
"Песня года", якая выходзіць у эфір з 1971-га, ужо даўно стала прызнаным знакам якасці ў савецкім, а потым расійскім і беларускім шоу-бізнесе. У 2016-м у гонар 45-гадовага юбілею грандыёзнае шоу ўпершыню адбылося на буйнейшай канцэртнай пляцоўцы Беларусі – "Мінск-Арэне". У гэтым годзе праект таксама збярэ вядомых выканаўцаў расійскай і беларускай эстрады. Сярод іх – Філіп Кіркораў, Ірына Алеграва, Валерый Лявонцьеў, Паліна Гагарына, Мікалай Баскаў, Аліна Аўгуст, Валерыя, Сяргей Лазараў, Крысціна Арбакайтэ, Макс Барскіх, Алена Цемнікава, ALEKSEEV, Ірына Дубцова, група BURITO, НЮША... Лепшыя песні-2017 прагучаць у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора і мастацкага кіраўніка Віктара Бабарыкіна.
Калі: 3 снежня
Дзе: "Мінск-Арэна"
Легендарная брытанская спявачка і актрыса Сара Брайтман з'яўляецца адной з самых папулярных і прадаваемых выканаўцаў сапрана ў свеце (яе дыяпазон – тры актавы) і заснавальніцай стылю "класічны красовер", які праклаў музыцы з філармоній і кансерваторый шлях на сцэну вялікіх залаў і стадыёнаў. У рамках еўрапейскага туру ROYAL CHRISTMAS GALA Сара Брайтман упершыню выступіць у Мінску з нямецкім калектывам GREGORIAN, які вядомы выкананнем у манаскіх сутанах поп- і рок-кампазіцый у стылі, што імітуе грыгарыянскія распевы. Меламанаў чакае прэзентацыя творчага эксперымента спявачкі, якая выступала з Пласіда Дамінга і Хасэ Карэрасам, удзельнічала ў мюзікле "Прывід оперы" і двойчы выконвала гімн Алімпійскіх гульняў, а таксама хору, здольнага ператварыць Rammstein у лірычныя спевы.
Калі: 3 снежня
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі
Адзіны камерна-музычны фестываль Беларусі ў 19-м па ліку сезоне адзначае 115-годдзе свайго заснавальніка – выдатнага крытыка 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя Івана Салярцінскага. Яшчэ да афіцыйнага адкрыцця пройдзе канцэрт-прысвячэнне маэстра ад выкладчыкаў і навучэнцаў Віцебскага музычнага каледжа, XIX Навуковыя чытанні і іншыя мерапрыемствы. Ганаровае права прадставіць нацыянальнае мастацтва на цырымоніі адкрыцця атрымаў Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава. Прадоўжыць фестывальны марафон вечар рускай музыкі, у якім выступяць народны артыст Расіі Максім Фядотаў і заслужаная артыстка Расіі Галіна Пятрова, і канцэрт "On The Dancefloor" ад нямецкага ансамбля салістаў SPARK, а на заканчэнне ансамбль "Класік-Авангард" прадставіць творчую праграму, прысвечаную 130-годдзю Марка Шагала.
Калі: 4 – 17 снежня
Дзе: Мінск, Віцебск, Віцебскі дзяржаўны музычны каледж, Віцебская абласная філармонія
Заснаваны ў 2015-м беларускі струнны аркестр "Метамарфоза" пад кіраўніцтвам Паўла Любамудрава ўпершыню выступіць з новай праграмай "Калядныя зоркі", прымеркаванай да аднаго з галоўных і, бадай, самых любімых свят хрысціянскага календара. Напярэдадні зімовых канікулаў-2017 паклоннікі жывой музыкі акунуцца ў асаблівую атмасферу чакання цуду і чарадзейства пад мелодыі сусветнай класікі: "Рамэа і Джульету" Чайкоўскага, "Іспанскае Капрычыа" і "Шэхеразаду" Рымскага-Корсакава, "Ноч на Лысай Гары" Мусаргскага... А на заканчэнне вечара адбудзецца прэм'ера сімфанічнай паэмы ўдзельніцы конкурсу Eurovision-2016 – маладога беларускага кампазітара Настассі Бяндзерскай.
Калі: 12 снежня
Дзе: Мінск, Рэспубліканскі палац культуры прафсаюзаў, Тэатральная зала
Калядны оперны форум збярэ на сцэне Вялікага тэатра Беларусі вядомых артыстаў, музыкантаў, рэжысёраў, імпрэсарыа, дырэктараў тэатраў і агенцтваў з усяго свету. Паклоннікаў класікі чакаюць гучныя прэм'еры, музычныя вечары і лепшыя спектаклі, галоўныя партыі ў якіх выканаюць вядучыя салісты сцэн Беларусі, Расіі, Польшчы, Арменіі, Казахстана, Азербайджана... Галоўнай інтрыгай форуму стане ўжо IV Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў, на які заяўлена больш за 220 маладых выканаўцаў з розных краін. Пераможцу музычнага марафону экспертнае журы аб'явіць у час гала-канцэрта зорак сусветнай оперы, у якім прымуць удзел знакамітыя артысты і лаўрэаты мінулых гадоў. Чакаецца, што па выніках Каляднага конкурсу ў Мінску многія маладыя артысты атрымаюць запрашэнні ў вядучыя оперныя тэатры і кампаніі свету...
Калі: 15 – 22 снежня; 14 – 20 снежня (конкурс вакалістаў)
Дзе: Мінск, Вялікі тэатр Беларусі
15 снежня
Прэм'ера оперы "Чароўная флейта" Вольфганга Амадэя Моцарта, рэжысёр-пастаноўшчык – прафесар Ханс-Ёахім Фрай. Дырыжор – Вільгельм Кайтэль (Германія). Салісты – пераможца міжнароднага конкурсу BBC у Кардыфе "Спявак сусвету" двойчы лаўрэат нацыянальнай тэатральнай прэміі "Залатая маска" Надзея Кучар, Андрэй Валенцій (Зарастра), Юрый Гарадзецкі (Таміна), Ірына Кучынская (Паміна).
16 снежня
Опера "Сельскі гонар" італьянскага кампазітара П'етра Масканьі ў пастаноўцы галоўнага рэжысёра Вялікага тэатра – Міхаіла Панджавідзэ. У ролях: Кацярына Галаўлёва (Сантуца), Станіслаў Трыфанаў (Альфіа), Крыскенція Стасенка (Лола), Турыду – заслужаны артыст Расіі Ахмед Агадзі (Марыінскі тэатр).
18 снежня
Опера "Кармэн" – Падляская опера і філармонія (Польшча). Вядучыя партыі – Аксана Волкава (Кармэн), салісты опернай трупы Падляскай оперы і філармоніі.
21 снежня
Прэм'ера драмы "Травіята" Джузэпэ Вердзі ў пастаноўцы латвійскага рэжысёра Андрэйса Жагарса. Галоўныя партыі выканаюць: Аляксандр Міхнюк (Альфрэд), Уладзімір Пятроў (Жэрмон), Кацярына Міхнавец (Флора), Надзея Паўлава (Віялета Валеры).
22 снежня
Гала-канцэрт зорак сусветнай оперы пры ўдзеле сусветна вядомых выканаўцаў, лаўрэатаў Мінскага конкурсу вакалістаў мінулых гадоў і трыумфатараў конкурсу-2017.
Грузінская джазавая зорка Ніно Катамадзэ і група Insight вяртаюцца ў Мінск з новай шоу-праграмай The Best. Са сцэны Prime Hall прагучаць лепшыя хіты спявачкі за ўсю творчую дзейнасць, у тым ліку з апошняга, 8-га па ліку, альбома YELLOW, запісанага ў 2016-м у берлінскай TRIXX Studios. Музыка гэтага яркага творчага тандэма вызначаецца асаблівай філасофіяй, глыбінёй і непаўторным гучаннем. Візітная картка Ніно Катамадзэ & INSIGHT – арыгінальны мікс адразу некалькіх музычных напрамкаў: джаза, рока, блюза і, вядома, аўтэнтычных грузінскіх мелодый.
Калі: 17 снежня
Дзе: Мінск, Prime Hall
Ваенна-гістарычны фестываль у вёсцы Скокі, прысвечаны баявым дзеянням на Усходнім фронце 1914-1918 гадоў і 100-годдзю пачатку Першай сусветнай вайны, стартуе з міжнароднай канферэнцыі "Вялікая еўрапейская вайна на тэрыторыі Беларусі", якая збярэ гісторыкаў, краязнаўцаў і публіцыстаў з Беларусі, Расіі, Польшчы. Месца правядзення выбрана невыпадкова: на працягу двух гадоў у родавым маёнтку сям'і Нямцэвічаў знаходзілася стаўка Леапольда Баварскага, які камандаваў Усходнім германскім фронтам. Менавіта тут 15 снежня 1917 года адбылося падпісанне ваеннага перамір'я, а пазней пачаліся перагаворы аб заключэнні Брэсцкага міру, які ў выніку быў падпісаны ў сакавіку 1918-га ў Брэсцкай крэпасці. Кульмінацыяй фестывалю стане захапляльная рэканструкцыя зімовых баёў 1916-1917 гадоў, у якой прымуць удзел каля 100 прадстаўнікоў беларускіх, расійскіх і польскіх клубаў.
Калі: 15 – 17 снежня
Дзе: Брэсцкая вобласць, в. Скокі, гісторыка-мемарыяльны музей "Сядзіба Нямцэвічаў"
У рамках праекта "Джазавы мост: Беларусь – Ізраіль" у Мінску выступіць адзін з самых яркіх музыкантаў нашага часу гітарыст Ётам Сільберстайн, які яшчэ ў 20 гадоў на радзіме быў прызнаны "Лепшым джазавым музыкантам года", а потым у 2005-м атрымаў стыпендыю ад прэстыжнай "New School" і пераехаў у Нью-Ёрк. Вельмі хутка яму ўдалося заняць сваё месца сярод джазавай эліты "Вялікага яблыка", выступаючы на адной сцэне з такімі легендамі, як Джон Пацітучы, Маркус Мілер, Джэймс Мудзі... Сёння творчы багаж Сільберстайна – гэта 5 сольных альбомаў і мноства сумесных праектаў з зоркамі сусветнага джаза. У беларускай сталіцы гітарыст-віртуоз выступіць на сцэне Тэатра імя Максіма Горкага разам з адным з вядучых джазавых калектываў краіны лаўрэатам міжнародных фестываляў – групай "Apple Tea".
Калі: 18 снежня
Дзе: Мінск, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага