Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі IFMC у Віцебску
У мінскім парку імя Чалюскінцаў стартаваў праект, дзякуючы якому можна завочна азнаёміцца з выдатнымі мясцінамі Беларусі, якія ведаюць ва ўсім свеце. Маштабная фотавыстаўка пад адкрытым небам стала прадаўжэннем праекта "Спадчына Беларусі" і прысвечана юбілейным падзеям 2015 года: 70-годдзю Сусветнай арганізацыі ЮНЕСКА, 60-годдзю Беларусі ў Сусветнай арганізацыі ЮНЕСКА, 10-годдзю Нясвіжскага палацава-паркавага ансамбля ў ЮНЕСКА. Экспазіцыя, якая ўпрыгожыла агароджу парку на цэлы год, уключае больш за 60 фотаработ і дэманструе чатыры беларускія помнікі, унесеныя ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны: Белавежскую пушчу, Мірскі замак, Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль, Дугу Струвэ.
Калі: з 22 мая
Дзе: Мінск, парк імя Чалюскінцаў
Унікальны праект "Ад рэалізму да імпрэсіянізму" прадстаўляе Нацыянальны мастацкі музей Беларусі і Дзяржаўная Траццякоўская галерэя – адзін з самых буйных у свеце музеяў рускага выяўленчага мастацтва. Упершыню беларускія знатакі мастацтва ўбачаць больш як 70 палотнаў выдатных майстроў рускага жывапісу XIX-XX стагоддзяў, сярод якіх Аляксей Саўрасаў, Ісак Левітан, Іван Шышкін, Васіль Паленаў, Ілья Рэпін, Канстанцін Каровін… Асаблівую цікавасць уяўляюць работы знакамітых ураджэнцаў Беларусі, якія атрымалі сусветнае прызнанне дзякуючы высокай тэхніцы выканання. Сярод іх – адзін з самых вядомых імпрэсіяністаў свайго часу, майстар лірычнага пейзажу Станіслаў Жукоўскі, а таксама знакаміты вучань Івана Шышкіна і Архіпа Куінджы, пейзажыст, графік і сцэнограф Фердынанд Рушчыц.
Калі: 5 верасня – 11 снежня
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі
Цыркавая праграма "Афрыка!?!" запрашае акунуцца ў таямнічы свет "чорнага кантынента", населены цемнаскурымі туземцамі і экзатычнымі жывёламі. Гледачы здзейсняць займальнае падарожжа па бяскрайніх пустынях і сустрэнуць на сваім шляху паветраных гімнастаў, акрабатаў на мачтах, жанглёраў, акрабатаў-вальтыжораў, дрэсіроўшчыкаў з раз'юшанымі кракадзіламі і львамі, змеямі, забаўнымі малпамі, ослікамі і сабачкамі. У праграме шоу - адзіны ў свеце хор кракадзілаў-гігантаў у нумары "Егіпецкі гамбіт" Аляксандра Арлова, захапляльны атракцыён "У сузор'і льва" пад кіраўніцтвам прадстаўніцы адной са старэйшых дынастый дрэсіроўшчыкаў Вольгі Барысавай, вясёлы нумар "Эксцэнтрыка з малпай" уладальніка "Сярэбранага клоўна" і двух спецпрызоў Міжнароднага маладзёжнага фестывалю ў Монтэ-Карла "Прэм'ера рампы 1997" Айдына Ісрафілава...
Калі: 25 верасня - 16 снежня
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк
Эксклюзіўны праект "Рэтраспектыва 1965-2014" упершыню прадставіць у Мінску маштабную панараму сучаснага мастацтва мазаікі. У экспазіцыі – амаль 100 твораў італьянскіх майстроў – выпускнікоў знакамітага Інстытута мазаічнага мастацтва ў Равене. У 1980-я гады Марка Дэ Лука, Марка Бравура і Вердыяна Марцы пачалі эксперыментаваць у гэтай галіне і зрабілі сапраўдную рэвалюцыю. Наведвальнікі выстаўкі ўбачаць рэтраспектыву за 30 гадоў іх творчай дзейнасці: манументальныя скульптурныя групы, прыгожыя мініяцюры, каларытныя пано і калажы.
Калі: 18 верасня – 15 лістапада
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей
Новая галерэя "Дом карцін", якая нядаўна адкрылася ў самым цэнтры Мінска, запрашае аматараў сусветнага мастацтва на выстаўку, якая пабывала ў дзясятках гарадоў. У экспазіцыі – работы сусветна вядомых майстроў, якія зрабілі пераварот у мастацтве ХХ стагоддзя: Сальвадора Далі, Марка Шагала і Анры Матыса. Міжнародны праект раскрывае творчую манеру яркіх прадстаўнікоў асноўных плыней мадэрнізму праз іх графічныя работы. Упершыню беларуская публіка ўбачыць такі маштабны збор з замежных прыватных калекцый – 229 графічных лістоў, створаных у 1910-70-я гады ў тэхніцы афорта і літаграфіі.
Калі: 1 кастрычніка – 31 снежня
Дзе: Мінск, галерэя "Дом карцін"
Даведацца падрабязней
Эксклюзіўный праект адновіць у Мінску атмасферу парыжскіх салонаў і азнаёміць наведвальнікаў з лепшымі ўзорамі сучаснага беларускага мастацтва. На выставе побач з палотнамі знакамітых прадстаўнікоў Парыжскай школы – ураджэнцаў Беларусі Марка Шагала, Хаіма Суціна і Міхаіла Кікаіна – прадстаўлены 90 работ маладых таленавітых майстроў, прэтэндэнтаў на прэмію "Арт-Беларусь". У экспазіцыю ўвайшлі палотны, створаныя ў розных мастацкіх тэхніках: жывапіс, графіка, фатаграфія, інсталяцыя, скульптура, пластыка са шкла… Акрамя таго, наведвальнікі ўпершыню ўбачаць самыя новыя набыткі з калекцыі Белгазпрамбанка: карціны "Лунацік" Марка Шагала і "Ноч святога Іаана" Дзмітрыя Сцялецкага, літаграфію "Гарадскі пейзаж" Восіпа Любіча, малюнкі Яўгена Зака, скульптуры Паліны Хентавай і Лявона Індэнбаума.
Калі: 8 кастрычніка – 8 лістапада
Дзе: Мінск, Палац мастацтва
"Жыццё Карэі" – сумесны праект Музея ўніверсітэта Дангук і Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Унікальная калекцыя, якая ахоплівае перыяд часу ад дзяржавы Каро (X–XIV стст.) да сучаснасці, дае магчымасць не толькі пазнаёміцца з культурай, традыцыямі і звычаямі, але і паўсядзённым жыццём карэйскага народа. У экспазіцыі прадстаўлены шэдэўры традыцыйнага свецкага і рэлігійнага жывапісу, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, скульптура, а таксама адзенне, прадметы быту, мэбля і інтэр'еры сучаснага карэйскага дома. Выстава падзелена на тэматычныя блокі, прысвечаныя розным этапам карэйскага жыцця і связаным з імі рытуалам, сярод якіх нараджэнне дзіцяці, вяселле, святкаванне важных дат – 70, 77, 80, 88, 90 і 99-годдзяў.
Калі: 14 кастрычніка – 6 снежня
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей
Даведацца падрабязней
Міжнародны фестываль збярэ ў старажытным Полацку выдатных выканаўцаў і музыкантаў з Беларусі, Расіі, Аўстрыі, Германіі, Італіі і Даніі. Уверцюрай да цудоўнага свята стане канцэрт дацкага дуэта Ханса Хрысціяна Хейна і Пітэра Дам-Хейна, якія выканаюць творы Баха, Чайкоўскага, Букстэхудэ, Гадэ і В'ерна. У рамках музычнай праграмы пад купалам Сафійскага сабора прагучаць сусветныя шэдэўры эпохі барока, нямецкага і французскага рамантызму, а таксама сачыненні сучасных кампазітараў. Аматараў вечнай класікі чакаюць сустрэчы з выдатнымі арганістамі свету, сярод якіх П'ер Зеворт (Францыя), Эўджэніа Марыя Фаджыяні (Італія), Ксенія Пагарэлая (Беларусь) і дуэт Яўгена і Ксеніі Аўраменкаў (Расія)…
Калі: 18 кастрычніка – 22 лістапада
Дзе: Полацк, Сафійскі сабор
Даведацца падрабязней
Міжнародны форум запрашае паклоннікаў сусветнай класікі на сімфанічныя і камерныя канцэрты, вечары фартэпіяннай і арганнай музыкі, выступленні віртуозных музыкантаў. У афішы нямала вядомых імён: грузінская піяністка, уладальніца ганаровага звання "Артыст ЮНЕСКА за мір" Элісо Балквадзэ, італьянскі арганіст Эўджэніа Марыя Фаджыяні, цудоўны піяніст народны артыст Беларусі Ігар Алоўнікаў, знакаміты віяланчэліст заслужаны артыст Расіі Кірыл Родзін. У рамках фестывалю адбудзецца юбілейны вечар дырыжора Аляксандра Сасноўскага і канцэрт, прысвечаны 330-годдзю з дня нараджэння вялікага нямецкага кампазітара Георга Гендэля. Гледачоў чакаюць сустрэчы са знакамітымі творчымі калектывамі – харэаграфічным ансамблем "Харошкі", адным з найстарэйшых камерных ансамбляў Расіі "Маскоўскае трыа", мінскім струнным квартэтам…
Калі: 1 – 29 лістапада
Дзе: Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія
"Залаты барытон" народны артыст Расіі Дзмітрый Хварастоўскі, які атрымаў шырокую вядомасць у 1989 годзе пасля перамогі ў конкурсе BBC "Спявак свету" ў Кардыфе, пакарыў свет не толькі цудоўным голасам і артыстызмам, але і неймавернай сілай духу. У канцы верасня ўпершыню пасля лячэння ад цяжкай хваробы знакаміты спявак выступіў на адкрыцці сезона Метраполітэн Опера, выканаўшы галоўную партыю ў спектаклі Джузэпэ Вердзі "Трубадур" у дуэце з Ганнай Нятрэбка. У беларускай сталіцы Дзмітрый Хварастоўскі прадставіць новую праграму, прысвечаную 70-годдзю Вялікай Перамогі, у якой прагучаць усімі любімыя песні ваенных гадоў у суправаджэнні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра і Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь.
Калі: 5 лістапада
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі
Буйнейшы кінафорум краіны пройдзе пад дэвізам "Асалода для вачэй" і аб'яднае выдатных рэжысёраў, акцёраў, кінакрытыкаў і аматараў мастацтва cinema. У праграме цяперашняга фестывалю заяўлены 184 карціны з 60 краін: сусветныя прэм'еры, ігравыя і дакументальныя стужкі, а таксама работы беларускіх фільммейкераў. Міжнароднаму журы трэба будзе даць ацэнку 12 дэбютным карцінам з усяго свету. Узначаліць журы конкурсу ігравога кіно вядомы рэжысёр народны артыст Расіі Вадзім Абдрашытаў, які ў 1995 годзе атрымаў прыз "Лістапада" за фільм "П'еса для пасажыра". Адкрые фестываль "Даліна кахання" французскага рэжысёра Гіёма Ніклу, прымеркаваная да святкавання 120-годдзя сусветнага кінематографа. У галоўных ролях – Ізабэль Юпэр і Жэрар Дэпардзьё.
Калі: 6 – 13 лістапада
Дзе: Мінск, кінатэатры Мінска
Даведацца падрабязней
Грандыёзнае шоу "Паўсотні" ў Мінску прымеркавана адразу да некалькіх дат – 50-годдзя Валерыя Меладзэ, 30-годдзя сумеснай з братам Канстанцінам Меладзэ творчай дзейнасці, а таксама 20-годдзя дэбютнага альбома, які прынёс ім абодвум аглушальны поспех. У наш час гэты творчы тандэм з'яўляецца адным з самых трывалых і паспяховых у расійскім шоу-бізнесе: уладальніка голасу шырокага дыяпазону і рэдкага тэмбра, непаўторнай манеры выканання Валерыя Меладзэ і яго старэйшага брата – таленавітага кампазітара, прадзюсара папулярных артыстаў і калектываў Канстанціна Меладзэ – аб'яднаў асаблівы, запамінальны стыль. У юбілейным канцэрце прагучаць "залатыя" хіты, а таксама музычныя кампазіцыі з кінастужак, што палюбіліся паклоннікам, сярод якіх знакамітыя "Стылягі", "Іронія лёсу-2", серыял "Адліга"…
Калі: 7 лістапада
Дзе: Мінск-Арэна
Нямецкая сінці-поп і поп-рок група Tokio Hotel, створаная ў 2001 годзе ў Магдэбургу, атрымала шырокую вядомасць пасля рэліза дэбютнага альбома "Devilish". Музычны калектыў прадаў больш як 7 мільёнаў пласцінак і заваяваў 160 залатых і плацінавых узнагарод. Запамінальным момантам у творчай кар'еры групы стаў канцэрт перад Эйфелевай вежай, які сабраў 500 000 чалавек. Пасля шматгадовага перапынку артысты вярнуліся на сусветную сцэну з новай, чацвёртай па ліку, пласцінкай "Kings of Suburbia", выпушчанай у 2014 годзе. У рамках туру "Feel It All" браты-блізняты Біл і Том Каўлітц упершыню выканаюць на беларускай сцэне лепшыя кампазіцыі розных гадоў, а таксама свежыя трэкі з новага студыйнага альбома.
Калі: 8 лістапада
Дзе: Мінск, Prime Hall
Незвычайная мультымедыя-экспазіцыя прысвечана 125-й гадавіне смерці аднаго з самых папулярных мастакоў свету – Вінсэнта Ван Гога. Творчая спадчына вялікага галандца налічвае звыш 2 000 твораў мастацтва, у тым ліку 930 карцін і 1 100 эскізаў і малюнкаў. Наведвальнікі выставы змогуць даведацца аб трагічным жыцці і творчасці постімпрэсіяніста, а таксама падрабязна вывучыць мастацкую манеру, апынуўшыся "ўнутры" яго карцін. Каля 400 палотнаў будуць прадстаўлены на вялікіх экранах на выставачнай плошчы больш як 1500 м² пад акампанемент класічнай музыкі. Жадаючыя змогуць выпіць кубачак кавы на "Начной тэрасе кафэ", сфатаграфавацца ў знакамітай "Спальні ў Арлі", а таксама напісаць сваю "Зорную ноч" на майстар-класе па жывапісе.
Калі: 13 лістапада – 13 снежня
Дзе: Мінск, выставачная прастора "ЦЭХ"
Вядучы акцёр Тэатра Рамана Вікцюка, заслужаны артыст Расіі Дзмітрый Бозін вядомы беларускаму гледачу як выканаўца галоўных роляў у легендарных спектаклях – "Служанкі", "Саламея", "Нетутэйшы сад", "Кароль-Арлекін", "Маскарад маркіза дэ Сада", "Непараўнальная!"… На гэты раз артыст, які праславіўся сваёй асаблівай пластыкай і бліскучай акцёрскай ігрой, прадставіць у Мінску музычны монаспектакль "Чарапаха" – гісторыю аб узаемаадносінах мужчыны і жанчыны, у якой дзіўным чынам пераплятаюцца містыка і рэальнасць. У праграме вечара ў выкананні Дзмітрыя Бозіна прагучаць вершы Іосіфа Бродскага, Марыны Цвятаевай, Хуана Рамона Хіменеса пад акампанемент піяністкі Настассі Жыватоўскай.
Калі: 14 лістапада
Дзе: Мінск, КЗ "Мінск", Малая зала
Міжнародны форум харэаграфіі ў Віцебску прадставіць спектаклі вядучых танцавальных калектываў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Швейцарыі, Італіі, Іспаніі, Швецыі, ЗША і Мексікі. Адкрые фестываль вечар, прысвечаны памяці знакамітага расійскага харэографа Яўгена Панфілава. У гонар майстра Пермскі дзяржаўны тэатр "Балет Яўгена Панфілава" пакажа аднаактовыя балеты "Рака", "Генезіс", "Вальсы для памутнелых розумам" і "Бабы. Год 1945", які ў 2001 годзе атрымаў тэатральную прэмію "Залатая маска". Адной з ключавых падзей стане нацыянальны конкурс харэаграфіі, у якім прымуць удзел больш як 20 творчых калектываў з розных рэгіёнаў краіны. Акрамя спектакляў, у праграме – фотавыстаўкі, відэалекцыі, адкрытыя пасяджэнні міжнароднага журы, майстар-класы для танцоўшчыкаў і харэографаў…
Калі: 19 – 22 лістапада
Дзе: Віцебск, КЗ "Віцебск", Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Якуба Коласа
Даведацца падрабязней
Прэстыжная музычная прэмія "Залаты грамафон" у гонар свайго 20-годдзя збярэ зорак расійскага шоу-бізнесу і іх паклоннікаў у "Мінск-Арэне" – буйнейшай канцэртнай пляцоўцы краіны. Урачыстая цырымонія ўручэння ўпершыню пройдзе ў дзвюх сталіцах – Маскве і Мінску. У канцэрце прымуць удзел выканаўцы самых папулярных кампазіцый 2015 года, якія па выніках галасавання слухачоў "Рускага Радыё" ўвайшлі ў топ-ліст намінантаў. У праграме вечара выступяць Філіп Кіркораў, Аніта Цой, Рыгор Лепс, Ані Лорак, Валерый Меладзэ, Мікалай Баскаў і Сафі, Сяргей Лазараў, Б'янка, Дзмітрый Калдун, ВІА ГРА, Вінтаж, M-Band, IOWA… Гледачоў чакае яркае шоу з лазернымі і спецэфектамі, гумарам і, безумоўна, якасным гучаннем песень.
Калі: 23 лістапада
Дзе: Мінск-Арэна
Адзіны ў Беларусі міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў, які стаў адным з самых прэстыжных ва Усходняй Еўропе, за сваю гісторыю сабраў рэкордную колькасць удзельнікаў – 250 творчых калектываў з 60 краін. У гэтым годзе гледачы маладзёжнага форуму, які пройдзе пад дэвізам "Традыцыі. Пошук. Эксперымент", убачаць лепшыя пастаноўкі беларускіх і замежных студэнцкіх тэатраў, а таксама дэбютныя праекты маладых драматургаў з розных краін свету. Па традыцыі, галоўны прыз форуму – "Вялікі куфар" – атрымае лепшы спектакль па выніках галасавання гледачоў. У рамках праграмы таксама адбудуцца творчыя сустрэчы, дыскусіі, майстар-класы па акцёрскім майстэрстве і рэжысуры, прэзентацыі эксперыментальных п'ес тэатральнай майстэрні "КуфарДрамаЛаб".
Калі: 29 лістапада – 6 снежня
Дзе: Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Даведацца падрабязней