13 красавіка, Мінск /Ганна Сініцкая - БЕЛТА/. Анлайн-чытанне рамана Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім" арганізуе Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Акцыя "Чытаем класіку разам", прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння класіка, пачынаецца сёння, паведамілі БЕЛТА ў музеі.
"На акцыю адгукнуліся вядомыя артысты, культурныя і грамадскія дзеячы, журналісты і бізнесмены. Кожны з іх на працягу двух тыдняў прачытае адну з глаў вядомага рамана, каб паказаць, што мы разам, шануем нашу культурную і гістарычную спадчыну, ганарымся тым, што мы беларусы", - адзначылі ў музеі.
Чытанне рамана пройдзе ў залах Музея гісторыі беларускай літаратуры. Эфір пачнецца ў 16.00 на YouTube-канале музея. Трансляцыі будуць весціся штодзённа па 29 красавіка.