23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На конкурсе Youth America Grand Prix 2018 (YAGP) 9-гадовая беларуская балерына Вера Шпакоўская стала пераможцай, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў балетнай школе Марыны Вежнавец.
Вера Шпакоўская выступала ва ўзроставай катэгорыі 9-12 гадоў і заняла трэцяе месца. Яна стала самай юнай з удзельніц, сапернічала са 172 балерынамі.
У гэтым годзе ў фінале конкурсу школу Марыны Вежнавец прадстаўлялі некалькі вучняў: Вера Шпакоўская, Ксенія Косава, Настасся Ярмаш і Мікіта Сінкевіч. Усе яны раней перамаглі ў паўфіналах у Парыжы і Барселоне, што стала пуцёўкай у фінал конкурсу Youth America Grand Prix 2018 у Нью-Ёрку. Ксенія Косава ўвайшла ў лік 12 мацнейшых танцоўшчыкаў, а беларускі ансамбль у складзе Веры Шпакоўскай, Ксеніі Косавай, Настассі Ярмаш і Мікіты Сінкевіча ўвайшоў у лік 12 лепшых ансамбляў.
YAGP - адзін з самых вялікіх і аўтарытэтных балетных конкурсаў у свеце, у якім удзельнічаюць вучні балетных школ, заснаваны ў 1999 годзе.