22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ нумар 338, які ўстанаўлівае для грамадзян Кітайскай Народнай Рэспублікі бязвізавы парадак уезду і выезду, а таксама транзітнага праезду (транзіту) праз тэрыторыю Беларусі і часовага знаходжання ў краіне на тэрмін да трох сутак. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Такі парадак прадугледжаны для грамадзян КНР, якія прыбываюць прамымі авіярэйсамі з аэрапортаў краіны грамадзянскай прыналежнасці, пры наяўнасці ў дзеючым дакуменце для выезду за мяжу дзеючай візы дзяржаў - членаў Еўрапейскага саюза або дзяржаў - удзельніц Шэнгенскай зоны.
Указ уступае ў сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання.