25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Указ Прэзідэнта Беларусі нумар 338, які ўстанаўлівае для грамадзян Кітайскай Народнай Рэспублікі бязвізавы парадак уезду і выезду, а таксама транзітнага праезду (транзіту) праз тэрыторыю Беларусі і часовага знаходжання ў краіне на тэрмін да трох сутак, уступіў у сілу, паведамляе БЕЛТА.
Такі парадак прадугледжаны для грамадзян КНР, якія прыбываюць прамымі авіярэйсамі з аэрапортаў краіны грамадзянскай прыналежнасці, пры наяўнасці ў сапраўдным дакуменце для выезду за мяжу сапраўднай візы дзяржаў - членаў Еўрапейскага саюза або дзяржаў - удзельніц Шэнгенскай зоны.