25 верасня, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. У Асіповічах 29-30 верасня пройдзе адкрыты Кубак Беларусі па матацыклетным кросе, паведамілі БЕЛТА ў Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ.
На мотакросавай трасе ў мікрараёне БАМ сваё майстэрства прадэманструюць больш за сто гоншчыкаў з Беларусі, Расіі, Літвы і Украіны.
У першы дзень спаборніцтваў адбудзецца ўрачыстае адкрыццё спаборніцтваў і заезды класаў 50, 65, 125 куб.см (юнакі), "Пачынаючы", "Нацыянал" і "Ветэран". Мотабаталіі ў класах 85, 125 куб.см (мужчыны), "Open", "Open В" і "Матацыкл з каляскай" пройдуць 30 верасня. Цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў будуць праводзіць у канцы кожнага спаборніцкага дня.
Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць Беларуская федэрацыя матацыклетных відаў спорту, Магілёўская абласная арганізацыйная структура ДТСААФ пры падтрымцы Асіповіцкагаа райвыканкама.