8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйны сайт УЕФА апублікаваў відэа дзесяці самых прыгожых галоў у еўрапейскім адборачным турніры чэмпіянату свету-2018, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У топ-10 увайшоў і эфектны гол беларускага форварда Паўла Савіцкага, які ён забіў 9 чэрвеня на полі "Барысаў-Арэны" ў вароты зборнай Балгарыі. Тады беларусы перамаглі з лікам 2:1.
Акрамя гола Савіцкага, у падборку лепшых трапілі мячы Аліўе Жыру (Францыя), Себасцьяна Рудзі, Эмрэ Джана (абодва - Германія), Костаса Мітраглу (Грэцыя), Маркуса Берга (Швецыя), Акселя Вітселя (Бельгія), Гафуржана Суюмбаева (Казахстан), Аляксандра Марцінеса (Андора) і Аляксандра Рынга (Фінляндыя).