5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы Арменіі назвалі пераможцу міжнароднага конкурсу "Топ-мадэль СНД-2018", паведамляе тэлеканал "МІР 24".
Галоўны прыз - карону - атрымала прадстаўніца Расіі Дар'я Баранава. Першай віцэ-міс, згодна з данымі агенцтва "Навіны-Арменія", стала Ганна Панамарова з Беларусі.
Тытул другой віцэ-міс дастаўся ўкраінцы Хрысціне Хомчанка, трэцяй - Сафіне Гаібавай з Таджыкістана, а чацвёртай віцэ-міс стала Лена Багдасаран з Арменіі.
Удзельніцы фіналу атрымалі ўзнагароды і прызы таксама ў іншых намінацыях, у прыватнасці, за лепшы паказ, лепшае дэфіле, пунктуальнасць, паставу і паходку.
Уладальніца кароны будзе прадстаўляць СНД на сусветным узроўні.
"Наша галоўная мэта - сабраць пад адным дахам братэрскія краіны, - гаворыць Наіры Мнацаканян, дырэктар і заснавальнік конкурсу. - Журы ацэньвае не толькі знешнасць і прафесіяналізм, але і характар кожнай з дзяўчын".
Міжнародны конкурс прыгажосці "Топ-мадэль СНД-2018" праходзіў у Арменіі з 25 кастрычніка па 5 лістапада.