13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова выйграла бронзавы медаль перадалімпійскага этапу Кубка свету ў ЗША. Аб гэтым паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
У суперфінале Ганна Гуськова зрабіла стаўку на беспамылковае выкананне больш простага, чым большасць саперніц скачка, і не прагадала. Бронза стала другой для Ганны ў сезоне. Яшчэ адна наша фрыстайлістка Ганна Дзяруга заняла 6-е месца. У мужчын лепшы рэзультат у Дзмітрыя Мазуркевіча - 12-я пазіцыя.
Нагадаем, пасля амерыканскага этапу вызначацца ўладальнікі алімпійскіх ліцэнзій у Пекін.