4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фотавыстава "Быць чэмпіёнам: гісторыя вялікіх перамог", прысвечаная беларускаму спорту і ўкладу краіны ў алімпійскі рух, адкрылася ў штаб-кватэры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Нью-Ёрку, паведамілі БЕЛТА ў МЗС Беларусі.
У цырымоніі адкрыцця экспазіцыі прыняў удзел кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі Уладзімір Макей.
Выстава арганізавана напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў, якія ў наступным годзе пройдуць у Мінску. Таму на мерапрыемстве таксама быў дадзены старт маштабнай міжнароднай прэзентацыі гэтай спартыўнай падзеі.