9 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэзентацыя фотавыстаўкі Беларускага тэлеграфнага агенцтва "Імгненні стагоддзя" адбудзецца 12 лістапада ў Маскве ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Экспазіцыя, прысвечаная 100-годдзю БЕЛТА, уключае каля 40 шырокафарматных фатаграфій, якія адлюстроўваюць асноўныя вехі ў гісторыі Беларусі з 1918 года да нашага часу. На выстаўцы будуць прадстаўлены ўнікальныя чорна-белыя і каляровыя здымкі, якія падораць магчымасць акунуцца ў атмасферу розных эпох і зноў перажыць кранальныя моманты мінулага.
Сярод запрошаных гасцей - прадстаўнікі міністэрстваў Расійскай Федэрацыі, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Выканаўчага камітэта СНД, дыпламаты, кіраўнікі вядучых беларускіх і расійскіх СМІ.