26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Фінал Нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь" пройдзе ў Мінску ў маі 2018 года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада па выніках пасяджэння аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні конкурсу, якое адбылося пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Васіля Жарко.Аргкамітэт разгледзеў пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай гэтага мерапрыемства, у прыватнасці рэалізацыю новых падыходаў у арганізацыі і падрыхтоўцы конкурсу ў 2018 годзе, стварэнне дырэкцыі конкурсу, правядзенне адборачных кастынгаў удзельніц, падрыхтоўку пераможніц абласных тураў да ўдзелу ў фінальным этапе, запрашэнне ў журы замежных экспертаў.
Намеснікі старшынь аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама праінфармавалі аб ходзе правядзення адборачных тураў конкурсу ў рэгіёнах.
Па выніках пасяджэння дадзены адпаведныя даручэнні рэспубліканскім органам дзяржкіравання ў аказанні садзейнічання ў вырашэнні пытанняў для правядзення мерапрыемстваў конкурсу на высокім арганізацыйным і творчым узроўні.