15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фільм пра Гродна прадоўжыць цыкл дакументальных стужак "Гарады Беларусі", паведамілі БЕЛТА на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".
Над фільмам пра абласны цэнтр (працягласцю 13 хвілін), яго гісторыю і гісторыка-культурныя каштоўнасці працуюць майстры Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм". Рэжысёр фільма - Генадзь Рабцаў. Яго задача - перадаць асаблівую атмасферу Гродна. У рабоце ўдзелена ўвага асноўным сімвалам горада - Каложскай царкве, Новаму замку, Фарнаму касцёлу, абласному драматычнаму тэатру і іншым аб'ектам.
Цыкл дакументальных стужак "Гарады Беларусі" здымаецца па заказе Міністэрства культуры Беларусі. Падрыхтаваны ўжо фільм пра Брэст. Цыкл плануецца выпусціць на DVD-дысках.