10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбольны клуб
"Дынама-Брэст" адкрыў офіс у сталіцы Кітая Пекіне, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар клуба Вольга Хіжынкова.Клуб атрымаў усе неабходныя дазволы ў Міністэрстве камерцыі Кітая і пачаў актыўную работу па прыцягненні новых партнёраў.
Як адзначыла Вольга Хіжынкова, выхад на спартыўны рынак Кітая футбольнага клуба з Беларусі камерцыйна апраўданы. "Наша каманда мае дакладныя мэты. У "Дынама-Брэст" ёсць сваё кіберспартыўнае падраздзяленне, і мы хочам атрымаць мясцовую аўдыторыю - кіберспартыўнага балельшчыка. Яшчэ адна мэта - работа са спонсарамі і прыцягненне рэкламадаўцаў. Кітайскія кампаніі вельмі зацікаўлены ў прысутнасці ў Еўропе, і мы разлічваем на супрацоўніцтва. Мы бачым, што актыўнасць кітайскіх кампаній у Беларусі падмацоўваецца афіцыйнымі дамоўленасцямі на вышэйшым узроўні, ужо створана пэўная інфраструктура для іх прысутнасці ў нашай краіне", - расказала прэс-сакратар клуба.