Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Ліс 2023

Фестываль "Лістападзік" адкрыўся ў кінатэатры "Піянер" у Мінску

Фестываль
Фота з архiва

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску ў кінатэатры "Піянер" 17 лістапада адкрыўся фестываль "Лістападзік", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Фестываль пачаўся з забаўляльнай праграмы для маленькіх гасцей. Тут можна было паўдзельнічаць у майстар-класе па тэатральным мастацтве, паспрабаваць сябе ў ролі кіназоркі і прайсціся па чырвонай дывановай дарожцы. Карцінай адкрыцця стаў фільм "Лялечнік" расійскага рэжысёра Рамана Амслера. Дзеянне карціны адбываецца ў канцы 1990-х гадоў, яна расказвае пра трынаццацігадовую Соню, якая разам з маці і малодшай сястрой Аняй вымушана пераехаць у вёску. У новым месцы дзяўчынка вырашае забрацца ў закінуты дом, ахутаны недарэчнымі легендамі аб злым Лялечніку, які нібыта выкрадае дзяцей і робіць з іх марыянетак. І там яна трапляе ў шэраг загадкавых падзей.

Сёлета на конкурс фільмаў для дзяцей і юнацтва "Лістападзiк" пададзена 317 заявак з больш як 20 краін. Да ўдзелу дапушчаны 8 карцін. Згодна з рэгламентам фестывалю ў "Лістападзіку" ўдзельнічаюць фільмы 2022-2023 гадоў вытворчасці. А пляцоўкай конкурсу стане кінатэатр "Піянер". Дырэктарам "Лістападзіка" ў бягучым годзе стала вядомы беларускі рэжысёр Алена Турава. Узначаліла журы старшыня Беларускай гільдыі акцёраў кіно заслужаная артыстка Беларусі Святлана Сухавей.

XXIX Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" стартуе сёння ў 18.00 у сталічным кінатэатры "Дом кіно". Адкрыецца ён беларускім фільмам "Кіношнікі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі