10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чацвёрты кніжны фестываль "Горад і Кнігі" пройдзе 18-19 мая ў Мінску, паведамілі БЕЛТА арганізатары.
Праграма гэтага года налічвае больш за 100 мерапрыемстваў і актыўнасцей для кніжнікаў, будуць працаваць 5 пляцовак: дзіцячая, маладзёжная, экспертная, пляцоўка чытанняў, а также стол майстар-класаў і літаратурных гульняў. Урачыстае адкрыццё падзеі адбудзецца 18 мая ў 13.00 у скверы каля галоўнага корпуса БНТУ.
Тэматыка цяперашняга фестывалю вельмі разнастайная: Мінск; навука; коміксы і фантастыка; прафесіі ў літаратуры; асаблівыя дзеці.
Традыцыйна чакаюцца асаблівыя госці, цікавыя спікеры. Сустрэчы з беларускімі кніжнікамі правядуць чатыры сучасныя аўтары з Расіі і Швецыі - Наталля Волкава, Ніна Дашэўская, Дзмітрый Пабядзінскі, Юя Вісландэр, а таксама спецыяліст па тактыльных кнігах з Фінляндыі Ірмелі Холстэйн.
Будзе працаваць выстаўка hаnd-made герояў з сучасных кніг "Усмешлівыя цуды". І ўпершыню на час фестывалю адкрыецца бібліятэка лепшых дзіцячых і падлеткавых кніг года (паводле версіі экспертаў).
Фестываль "Горад і Кнігі" за час існавання стаў папулярным месцам сустрэчы кніжнікаў розных узростаў і папулярных беларускіх і замежных аўтараў, прайшло больш за 250 кніжных і літаратурных падзей, якія наведалі больш за 16 тыс. чалавек.
Арганізатарамі фестывалю з'яўляюцца Навуковая бібліятэка БНТУ, праект "ЗаЧтение" і ГА "Беларуская бібліятэчная асацыяцыя". Штогод ім дапамагаюць больш за 150 валанцёраў, якія вельмі любяць кнігі.