"У канцы верасня я завяршу здымкі свайго фільма "На млечным шляху", у 2016 годзе ў мяне Канскі фестываль. Таму ў 2017 годзе змагу пачаць здымаць фільм у Беларусі", - сказаў Эмір Кустурыца.
Кінастудыя "Беларусьфільм" і французская кінакампанія Cinema Soleil
восенню 2014 года заключылі мемарандум аб сумеснай вытворчасці поўнаметражнага ігравога фільма "Калі не цяпер, то калі?" сербскага рэжысёра Эміра Кустурыцы. Сцэнарый карціны напісаны Кустурыцам сумесна з Горданам Міхічам паводле аднайменнага рамана італьянскага паэта, пісьменніка і перакладчыка Прыма Леві.Дзеянне ў фільме будзе адбывацца ў час Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі. У карціне расказваецца аб партызанскай барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Раман Прыма Леві напісаны ў 1982 годзе і ўдастоены прэстыжных літаратурных узнагарод Італіі - прэміі Камп'ела і прэміі Віярэджа.
Эмір Кустурыца - сербскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, прадзюсар з сусветным імем, фільмы якога адзначаны ўзнагародамі самых буйных кінафестываляў Еўропы, уключаючы дзве "Залатыя пальмавыя галіны" Канскага кінафестывалю. Рэжысёр з'яўляецца кавалерам ордэна Ганаровага легіёна, замежным членам Акадэміі навук і мастацтваў Рэспублікі Сербскай. Эмір Кустурыца ўзнагароджаны прызам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі "За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве".