11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гастролі заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі з поспехам праходзяць у Кітаі, паведамілі БЕЛТА ў ансамблі.
Гастролі Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы праходзяць з 4 сакавіка па 16 мая. Для гледачоў у розных гарадах Кітая адбылося 35 канцэртаў. У Шанхаі прайшоў канцэрт у гонар 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, на якім прысутнічалі прадстаўнікі консульства Беларусі. Канцэрты калектыву праходзяць пры поўных глядзельных залах, і кітайскія гледачы з захапленнем прымаюць мастацтва беларускіх выканаўцаў. Арганізатары гастролей адзначылі высокі ўзровень прафесійнага майстэрства артыстаў і прапанавалі далейшае культурнае супрацоўніцтва ў мэтах умацавання дружбы і ўзаемаразумення паміж двума народамі.