21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Джазавыя вечары - 2018" пройдуць з 23 чэрвеня па 7 ліпеня ў Мінску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары.
Гледачоў шостага фестывалю чакаюць тры вечары джазавых канцэртаў на плошчы Свабоды: 23 чэрвеня, 30 чэрвеня, 7 ліпеня. Кожны з іх будзе прысвечаны асобнай тэме: "Лацінаамерыканскі джаз", "Традыцыі і сучаснасць", "У джазе толькі дзяўчаты".
У час канцэртаў "Джазавыя вечары з Банкам БелВЭБ" на сцэну выйдуць беларускія музыканты, а таксама госці з ЗША, Германіі, Бразіліі, Францыі, Ізраіля, Кубы і Расіі. Уваход на ўсе канцэрты свабодны. Склад артыстаў будзе названы ў канцы мая.
У мінулым годзе хэдлайнерамі мерапрыемства былі адзін з лепшых джазавых гітарыстаў планеты Скот Хендэрсан (ЗША), вядомы джазавы музыкант Лацінскай Амерыкі Крысціян Галвез (Чылі). У рамках вечароў выступалі мультыінструменталіст Набіль Хемір (Туніс), вакаліст Кліў Джонс (ЗША) і многія іншыя.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Мінгарвыканкам і канцэртнае агенцтва "4А-Івэнт". Генеральны партнёр фестывалю - ААТ "Банк БелВЭБ".