Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Сак 2022

Дзевы, рыбы, веласіпеды: выстава Сяргея Каўрыгі адкрываецца ў Гомелі

Дзевы, рыбы, веласіпеды: выстава Сяргея Каўрыгі адкрываецца ў Гомелі
Фота vaschenko.by

2 сакавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Выстава Сяргея Каўрыгі "Дзевы - рыбы - веласіпеды" адкрываецца сёння ў Гомелі ў карціннай галерэі Г.Х. Вашчанкі, паведамілі БЕЛТА ў дзяржаўнай установе.

У экспазіцыі - больш за 30 работ. Аўтар прызнаецца: "Люблю металаграфіку, аэраграфію, мастыхін". Апошнім часам стаў сумяшчаць жывапісную тэхніку з электроннымі платамі, элементамі камп'ютараў.

"Многія гавораць, што ў мяне няма пэўнага стылю, але я раблю толькі тое, што мне падабаецца. Больш за ўсё цаню свабодную творчасць. Калі гэтага няма, то ўсё астатняе не мае значэння, калі ж гэта ёсць, то ўсё астатняе можна перажыць", - падзяліўся аўтар.

Сяргей Каўрыга нарадзіўся ў 1961 годзе ў Віцебску. У дзяцінстве шмат маляваў, ляпіў. У 7-м класе "забалеў" радыёэлектронікай. Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, пасля - Гомельскі дзяржуніверсіт імя Ф.Скарыны па спецыяльнасці "мастак-афарміцель". Электроніка стала адыходзіць на другі план - Сяргей Каўрыга пачаў сур'ёзна займацца выяўленчым мастацтвам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі